"Стаю прад Пушкіным адзін..." Мараков Валеры Валеры Маракоў. * * * Стаю прад Пушкіным адзін I луму думаю сувора. Тут кожн'ы камень мне гаворыць Пра дні вялікіх пуцявін. Я знаю. Пушкін,-- вы поэт I вашай музай акрылён я... Вы лепшай славы лепшы цьвет Ад Місісіпі і да Дону. Ваш грозны шлях прывеў ў туман. (I тэта заўжды нам знаёма). Вам апяваць-бы новы стан Больш і у парней, чым другому. Вы першы з першых. Вашу кроу. Што дагарала ў дзікім сьнезе. За кем мы песеннай зарой, Сатканай з сонечных поэзій! Прад вамі й я схіляюсь ніц I гавару ÿ натоўпе вуліц, Што ьы з мэталю і зарнііі І мы па-свойму вас адчулі... Мы знаем, Пушкін,-- вы поэт I ваша слова -- меч крылаты... Вы лепшай славы лепшы цьвет І гэгай славам мы багаты. Масква. "Чырвоная Беларусь", No 11, 1931 г.